Дзяржава ўносіць папраўкі у антытэрарыстычныя законы




Дзяржава дэманструе нам, яе грамадзянам, што пра нашую бяспеку клапоцяцца. Трэба думаць, што папраўкі ў некаторыя законы ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам скіраваныя менавіта на гэта. Але ці выключна? І ці не пад прыкрыццём змагання з тэрарызмам можна будзе ладзіць бесперашкодны пераслед актыўных і нязгодных?

Артыкул Крымінальнага кодэксу пра тэрарызм, між іншага, пашыраецца на фінансаванне праезду да месца навучання ў тэрарыстычнай дзейнасці. Канкрэтызваўся спіс «крытычна важных аб’ектаў» (іх ажно 856).

Захады супраць падазраваных асобаў і арганізацыяў маюць базавацца нібыта на міжнародных дакументах, але важны момант – тое, што парадак прыняцця гэтакіх захадаў усталёўвае прэзідэнт.

І, нарэшце, ці выпадкова гэткія змены з’яўляюцца ў той момант, калі дзяржструктуры актыўна раскручваюць справу «Белага легіёну» і масавых закалотаў?