Дзень Волі 20 гадоў таму


А вось 20 гадоў таму на вуліцы Менску выйшлі дзясяткі тысяч дэманстрантаў. Яны патрабавалі няшмат – выканання Канстытуцыі кіраўніком Беларусі і захавання незалежнасці краіны. Але ўлады выкарыстоўваюць унутраныя войскі супраць нязгодных, распачынаючы хвалю рэпрэсіяў. Некаторыя кажуць, што пасля гэтак званай «Менскай вясны» 96-га пачаліся моцныя маразы ў палітычным жыцці Беларусі.