Дождж знішчае кватэры гарадзенцаў


Занядбаная гісторыка-культурная каштоўнасць. А ў ёй, як тыя экспанаты, – пакінутыя жыхары. Будынак па вуліцы Крала Маркса ў Горадні стаў сімвалам адчаю. Тынкоўка і цэгла выпадаюць са сценаў, а дождж затапляе кватэры. Камунальнікі крыку роспачы не чуюць, а людзі страцілі ўсялякую надзею.

Фота – poloconghaile.com