Дом футболу пастанавіў: БАТЭ – усё яшчэ першыя


Футбол

БАТЭ – усе ж такі атрымае залатыя медалі сёлетняга першынства краіны. Сёння ў Доме футболу прайшло паседжанне выканкаму нашай асацыяцыі, які і прыняў гэта рашэнне.

Хакей

Два матчы былі згуляныя ў чарговым туры нашай хакейнай Экстралігі. У групе А гарадзенскі «Нёман» з футбольным лікам 1:0 перамог на сваім лёдзе апанентаў з «Гомля». Як не намагаліся хакеісты абедзвюх камандаў, стварыўшы шмат галявых момантаў, паразіць браму апанентаў за два перыяды так і не здолелі.


А за акіянам рухаецца наперад рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі, у якім працягвае ліхаманіць уладальніка Кубка Стэнлі клуб «Пітсбург». «Пінгвіны» ўжо зазналі чацвёртую паразу ў пяці апошніх матчах, гэтым разам Яўген Малкін і кампанія прагулялі ў гасцях «Каларада» 2:4.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Marko Djurica / Reuters / Forum