Тры новыя рэжымы аказання сацыяльных, адукацыйных і медычных паслугаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя прэзентавала эканамічную праграму, якая мусіць стаць альтэрнатываю дэкрэту аб гэтак званых дармаедах.
Гэта адрасная грашова-сацыяльная падтрымка на падставе прыбытку людзей, фінансаванне школьнай адукацыі з бюджэту і ўвядзенне інстытуту індывідуальнага медычнага страхавання. Аднак, рост эканомікі не магчымы без поўнай адмены дэкрэту, лічаць правацэнтрысты.
Абурэнне дэкрэтам і пратэсты, якія былі сёлета ўвесну, калі тысячы беларусаў у Менску і рэгіёнах выходзілі на масавыя акцыі супраць нашумелага дэкрэту. Урэшце ўлады прыпынілі дзеянне закону, аднак кіраўнік краіны неаднаразова заяўляў, што адмяняць дэкрэту ніхто не збіраецца.
Улады хочуць рэалізаваць яе да 1-га кастрычніка – менш як праз тры тыдні ўрад мусіць прадставіць новую версію дэкрэту, з якога выключаць людзей, што трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны. Што праўда, ранейшыя карэктывы дэкрэту пасля пратэставай хвалі галоўных праблемаў гэтак і не вырашылі.
Віталь Бабін, «Белсат», фота: Viktor Drachev / TASS / Forum