Дармаеды звярнуліся да Лукашэнкі


Дарэчы, самыя нізкія заробкі ў нашай краіне – на Магілёўшчыне, і там жа – самае высокае афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе. Магчыма, таму менавіта ў Магілёўскай вобласці паўстала незвычайная ініцыятыва. Ці, хутчэй, нават крык душы тых, хто трапіў пад дзеянне гэтак званага закону аб «дармаедах».