Дармаеды засталіся без зніжак


Да сёння падатак на дармаедства можна было заплаціць са зніжкаю ў 10 %. Амаль 4000 беларусаў добраахвотна прыйшлі ў падатковую і прызналіся ў дармаедстве. Чыноўнікі разлічвалі, што пад дэкрэт пра дармаедства падпадаюць у 100 разоў больш грамадзянаў.