Аб'ектыў 03.01.2018 Данчыку – 60. Узгадайма творчасць легенды!


«Беларусь мая» і «Пагоня», «Мой родны кут» і «Калыханка» – у гэтых песняў шмат выканаўцаў, але 30 і 20 гадоў таму ў большасці беларусаў яны атаясамляліся з, напэўна, адным з найбольш шчырых і шчымлівых беларускіх галасоў – голасам Данчыка. Сёння ў знакамітага песняра юбілей.

«Беларусачка» – таксама як гэтая песня называўся першы альбом Данчыка, Багдана Андрусішына. Сёння спявак, журналіст, дзеяч беларускай культуры, які нарадзіўся і большую частку жыцця пражыў у Нью-Ёрку, адзначае 60-годдзе.

Бацька Данчыка – украінец, маці – беларуска. А бабуля – пляменніца ўтваральнікаў Беларускай народнай рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў.

Зрэдку, але трапна

У Беларусь з канцэртамі спявак прыязджаў двойчы – у 89-ым і ў 96-ым гадах. Абодва разы ягоныя песні збіралі поўныя залы.

Альбом «Беларусачка» стаўся першаю беларускаю кружэлкай у Злучаных Штатах, Данчык запісаў у 1977-ым годзе. Апошні, шосты, называўся «Калядныя песні» і з’явіўся ў 1997-ым, пасля гэтага Данчык спыніў музычную кар’еру і заняўся журналістыкаю. Цяпер Багдан Андрусішын жыве ў Празе і працуе ў беларускай службе радыё «Свабода».

Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары