Пратэст дальнабойнікаў у Пецярбургу скончыўся да пачатку акцыі




Паліцыя затрымала ў суботу некалькі чалавек, якія збіраліся прыняць удзел у аўтапрабегу па Неўскім праспекце на знак падтрымання дальнабойнікаў.

Фармальная нагода для спынення аўтаў – налепкі на лабавым шкле. У выніку перапалкі з паліцыянтамі затрымліваць пачалі аднаго з удзельнікаў акцыі. Спробы ж іншых яго адбіць прывялі да жорсткіх затрыманняў з удзелам АМАПу.

У выніку пад варту трапілі каля дзясятка ўдзельнікаў аўтапрабегу. За нібыта непадпарадкаванне паліцыі.

Бяруць удзел у забастоўцы і ў 2 500 км ад Пецярбургу, на трасе каля мястэчка Карджын у Паўночнай Асеціі. «Рэйс зробіш, і з гэтага рэйсу дадому прывозіш нейкія крохі, каб выжыць. А калі аўта зламалася, то тады наагул нічога не прывозіш», – кажа кіроўца.

Пратэсты кіроўцаў супраць сістэмы аплаты за тоны грузаў падчас праезду па федэральным трасам (скарочана – «Платон») распачаліся ў лістападзе 2015-га.

Незадоўга да падвышэння тарыфаў, якое адбылося сёння, распачалася ўсерасейская забастоўка дальнабойнікаў (ад 27-га сакавіка). Рашэнне пра яго рост прыняў прэм’ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Менавіта яму (асабліва пасля расследавання Навальнага пад назваю «Он вам не Димон») пратэстоўцы кіруюць сваё абурэнне ў першую чаргу.

Найбуйнейшая акцыя пратэсту праходзіць у Дагестане, праз які ідзе значная колькасць грузаў з Азербайджану і Ірану. Там у пратэстах бяруць удзел каля 4 тысячаў машынаў.

Вольга Жарнасек, ДД