«Далі штраф за матэрыял, які я не рабіла». Журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве $ 14 000


У параўнанні з 2016-м улады павялічылі ціск на незалежных журналістаў у дзесяць разоў. Найбольшы пераслед датычыць журналістаў нашага каналу.

Толькі сёння дваіх нашых калегаў – Андрэя Толчына і Кастуся Жукоўскага – Петрыкаўскі раённы суд прызнаў іх вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі. Цяпер кожны з іх мусіць выплаціць штраф 40 б. в. – амаль па USD 500.

Незадаволенасць чыноўнікаў сёлета абышлася Андрэю Толчыну прыкладна ў $ 1000.

У Канстанціна Жукоўскага, у якога сёння было адразу два судовыя працэсы, агульны памер штрафаў пераваліў за $ 3 500.

Як падкрэсліваюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў, ніякія іншыя медыі ў краіне не падпадаюць пад такі пераслед. Агульная сума штрафаў, якія атрымалі нашыя калегі сёлета, складае амаль $ 14 000. Значную частку ў гэтую суму ўнеслі штрафы за супрацу з «Белсатам» для гомельскай фрылансеркі Ларысы Шчыраковай.

Чарговы суд за сюжэт для «Белсату» чакае Ларысу Шчыракову ўжо заўтра. Апроч нашых журналістаў, абвінавачанні ў працы без акрэдытацыі або ў асабістым стварэнні прадукцыі медыяў, для чаго, здавалася б, патрэбная цэлая рэдакцыя, атрымлівалі толькі журналісты-фрылансеры. Найбольш паказальным стаў працэс над гомельскім блогерам Максімам Філіповічам, які паводле версіі праваахоўнікаў, цытата, замяніў сабою прадукцыю дзяржаўных медыяў.

Тады суд усё ж такі не прызнаў Філіповіча вінаватым у падмене дзяржаўных медыяў сваёй асобай. Калі ж казаць пра гэтыя сродкі інфармацыі, то тут сітуацыя застаецца стабільная.

Але не штрафамі адзінымі. Сёлета нашыя калегі былі асуджаныя на дзясяткі содняў адміністратыўных арыштаў, з офісу тэлеканалу сканфіскоўвалі тэхніку

Усевалад Шлыкаў