Да Лагвінца прыйшлі праверыць фіранкі. Як ціснуць на актывістаў пасля заканчэння пратэстаў


Спробы ціснуць на грамадскіх актывістаў праз іхныя сем’і, праз пагрозы адабраць дзяцей, робяцца ўжо шараговымі ў краіне.

Спаслаўшыся на пастанову суда, сямʼю Алеся Лагвінца і Веранікі Мазуркевіч наведалі настаўніцы 218-ай менскай школы, каб спраўдзіць, ці іхны сын не ў «сацыяльна-небяспечным становішчы». Настаўніцы перапісалі мэблю ў кватэры ды спраўдзілі, ці на вокнах ёсць фіранкі, а адна з настаўніц пачала пераконваць спадарыню Вераніку ў тым, што дзейнасць майго мужа «сацыяльна небяспечная».

Напрыканцы сакавіка палітолага і выкладчыка Алеся Лагвінца выкралі ды збілі амапаўцы ў цывільным. А на судзе амапаўцы заявілі, што Лагвінец сам біўся галавой аб фатэль у Аўце. У выніку актывісту прысудзілі 10 содняў Арышту. Менавіта судовая пастанова, якую даслалі ў школу, і сталася нагодаю для правярання.

Журналістку Ларысу Шчыракову, якая супрацоўнічае з нашым тэлеканалам, напачатку красавіка выклікалі на камісію і пагражалі забраць сына. Прыходзілі днямі дадому і да барысаўскага прадпрымальніка Міхаіла Васільева. У сакавіку актывіста затрымалі ды прысудзілі да адміністратыўнага Арышту нібыта за лаянку.

Пра тое, як правяранні становяцца палітычным ціскам – глядзіце рэпартаж Ірыны Дарафейчук.