Чыноўніца: Заробак 60$? Вашая віна!


І пачынаем з чыноўніцкай «крывадушнасці». «Ну што рабіць, такая зарплата!». Гэтак пра заробак маладых трэнераў у 1 мільён 300 тысячаў рублёў, выказалася Наталля Качанава. Паводле віцэ-прэмʼера Беларусі, гэта «гасударавы людзі» і мусяць разумець сітуацыю ў краіне. А яшчэ раней чыноўніца заявіла, што на высокія прыбыткі не могуць разлічваць і медыкі. Маўляў, як працуюць, гэтак і зарабляюць. А як працуюць і зарабляюць самыя ўрадоўцы?