Чорны рынак афіцыйнага Менску


Кожны трэці пачак кантрабандных цыгарэтаў у Расеі выраблены на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы. Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Камерсант» са спасылкаю на доследнае агенцтва «Эйсінільсан».

Паводле дакументу, які трапіў у распараджэнне «Камерсанту», Беларусь выступае супраць планаў для гарманізацыі акцызнай палітыкі Еўразійскага саюзу, каб працягваць зарабляць на гэтых схемах.