Чорная паласа менскіх «Цмокаў» скончылася?


Баскетбол

Заўзятары баскетболу спадзяваліся, што пасля такога няўдалага для менскіх «Цмокаў» студзеня ім павінна вернуцца ў лютым, калі вырашаўся лёс выхаду ў наступны раўнд Еўракубка ФІБА. І беларуская каманда хвацка скарысталася даверам заўзятараў.

Праўда, адкрылі лік менчукі ў заключным матчы другога раўнду супраць чарнагорскага «Морнара» ледзьве не на сярэдзіне стартавага перыяду. Давялі яго да 11:0 і першую чвэрць узялі з больш як двухкротнаю перавагаю 22:10. І «Цмокі» трымалі такую адлегласць на працягу матчу. Пасля другой дзесяціхвілінкі 36:19. Да 31 пункту вырасла перавага гаспадароў пасля перадапошняга перыяду. І амаль да чатырох дзясяткаў – па выніках матчу. Бліскучая перамога «Цмокаў», якія так шчасліва вярнуліся на «Менск-Арэну», з лікам 84:45 толькі пацвердзіла, што першае кола ў гэтым турніры было сапраўды выпадковаю недарэчнасцю і ўсе супернікі па групе К – слабейшыя за беларускага чэмпіёна. Найлепшы на пляцоўцы – Крыстафэр Чэраповіц, які набраў 24 пункты. «Цмокі» – упершыню ў плэй-оф!

Валейбол

«Мянчанака» гуляла двубой у адказ 1/8-й фіналу Кубка Еўрапесйкай канфедэрацыі валейболу пасля таго, як у першым матчы на пляцоўцы суперніцаў саступіла французскаму «Бэйзэрс» у пяці партыях. Але на арэне Палацу спорту «Уручча» нашыя дзяўчаты згулялі мацней, і аддалі канкурэнтам толькі адзін сэт.

Хакей

У рэгулярным сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі лідар Усходняй канферэнцыі – «Tampa Bay Lightning» адсталі ад першай каманды Захаду – «Вэгасу» – на пяць пунктаў пры аднолькавай колькасці праведзеных матчаў.

Алесь Пуціла, «Белсат»