Чарговая параза моладзевай зборнай па хакеі ў ЗША


Хакей

Матч, у якім спадзяваліся хоць на якія пункты, моладзевая зборная Беларусі па хакеі з шайбаю на чэмпіянаце свету ў амерыканскім Бафала таксама правяла нястройна і саступіла – 3:2. Нападнік беларусаў і клубу «Віктор’я Роялз» з Канады Ігар Мартынаў зазначыў, што ў ягоных паплечнікаў напачатку здарылася шмат памылак, а калега Мартынава паводле амплуа з клубу «Давос» Нанда Эгенбэргер быў засмучаны тым, што «крыжаносцы» доўга не маглі выкарыстаць сваіх шанцаў.


Ладна прайшлі снежань і пераможна скончылі год хакеісты хабараўскага «Амуру». Праўда, «тыграм» спрыяў каляндар: сем з дзевяці матчаў – хатнія, адзін з якіх усё ж аддалі «Кунь-Луню» ў оўвэртайме. Яшчэ былі выязныя паразы ад ЦСКА і «Адмірала», але шэсць перамог, пяць з якіх – паўнацэнныя, трохпунктавыя, – уражваюць. У двубоі з маскоўскім «Спартаком» не пакінеш без увагі і дваццаць кідкоў хабараўцаў у створ брамы суперніка толькі ў першым перыядзе.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: HHOF / IIHF