Чаму павышаюць пенсійны ўзрост?


У 60 гадоў «мужык» – гэта конь, на якім можна яшчэ пахаць і пахаць. Ды і жанчына ў 55 можа папрацаваць. Гэтак Лукашэнка выказаўся на нарадзе, прысвечанай развіццю пенсійнай сістэмы. З рыторыкі кіраўніка краіны вынікае, што пытанне ўжо вырашанае, хоць раней ён нібыта і запэўніваў, што падымаць узроставую планку не час.