Чаму на «Беларуськаліі» сталі часта гінуць працоўныя?


Пра трагедыю на «Беларуськаліі» стала вядома напярэдадні ад працаўнікоў. І толькі сёння прэс-служба прадпрыемства паведаміла пра смерць працоўнага. «Загінуў, траўмаваўшыся кавалкам горнай пароды», – такая афіцыйная версія здарэння.

5 загінулых і каля дзясятка параненых. Гэта – зводка вытворчых ахвяраў на Беларуськаліі за тыя паўгады, што камбінат пачаў працаваць у рэжыме поўнай працоўнай загружанасці.

Апошняя трагедыя здарылася напярэдадні каля 16-й гадзіны вечара. Як паведамілі сёння афіцыйныя прадстаўнікі Беларуськалія, на глыбіні 620 метраў ад столі шахты адваліўся вялікі кавалак горнай пароды і, упаў на 51-гадовага шахцёра Ўладзіміра Штылева. Сёння працаўнікі трэцяга рудакіравання падпісвалі стандартнае паведамленне аб смерці свайго калегі.