Чаму дазволілі шкодныя заводы ў Берасці ды Светлагорску?


138 працоўных месцаў, $ 4 млн штогадовых бюджэтных прыбыткаў, новыя веды і тэхналогіі, якія маюць прыйсці ў Беларусь. Гэта абяцаюць улады ад будоўлі ў Берасцейскай свабоднай эканамічнай зоне заводу вытворчасці акумулятараў. Аргументы аднак не пераконваюць навакольных жыхароў, якія бачаць у гэтай шкоднай вытворчасці пагрозу свайму здароўю.

Улады аспрэчваюць, што па гэтым будаваным свабоакумулятарным заводзе праводзілі экалагічную экспертызу, якая паказала, што запраектаваных ачышчальных прыстасаванняў на заводзе будзе больш, чымся дастаткова, каб знейтралізаваць выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

Чаму людзі не вераць уладам на слова?

Гэткія ж высновы рабіліся адносна цэлюлозна-кардоннага камбінату каля Светлагорску.

Але ж пасля запуску вытворчасці напрыканцы мінулага года навакольныя жыхары пачалі цярпець ад стойкага смуроду.

На спецыялізаваных сайтах у інтэрнэце аднак гаворыцца, што крыніца смуроду ад сульфатнай вытворчасці – сярністы газ, які паражае бранхіёлы лёгкіх і рэзка павялічвае доўгатэрміновую рызыку хваробаў дыхальных шляхоў.

Абяцалі праз месяц знікне смурод

Адною з прычынаў збою ў ачышчальным абсталяванні на Светлагорскім камбінаце можа быць неналежная яго якасць. Аб праблемах з абсталяваннем, што кітайцы пастаўляюць у Беларусь у межах праектаў, фінансаваных кітайскімі звязанымі крэдытамі, выказваліся колішні прэм’ер Сяргей Сідорскі і тагачасны міністр архітэктуры Аляксандр Селязнёў.

Кітайцы будавалі светлагорскі камбінат і будуюць цяпер берасцейскі акумулятарны завод. Але найвялікшыя хібы адмыслоўцы бачаць у беларускім дзяржаўным экалагічным кантролі. Гэтак, белаазёрскі свінцовы завод таго самага Віктара Лемяшэўскага, які цяпер будуе акумулятарны завод каля Берасця і гарантуе яго бясшкоднасць, гадамі свабодна вывозіў свінцовыя адкіды на адкрыты палігон каля вёскі Зялёны Бор. То бок – папросту згружаў на зямлю.

Вада і глеба, забруджаная свінцом, парушаюць нервова-псіхічную сістэму чалавека, асабліва ў дзяцей.

Куды глядзеў экалагічны дзяржкантроль?

Калі будаўніцтва заводу цяпер спыняць ды перанясуць у больш аддаленае ад паселішчаў месца, гэта ў доўгатэрміновай перспектыве можа паспрыяць і дзелавому клімату, бо навучыць інвестараў ды ўладаў праводзіць працэдуру грамадскіх слуханняў належным чынам, а не імітаваць яе.

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»