Аб'ектыў 18.10.2017 Чаму беларускі «YouTube» не любіць Лукашэнку?


На канале палітыка і блогера Аляксея Навальнага, які сам ужо фактычна ператварыўся ў інтэрнэт-мем, амаль паўтара мільёна падпісчыкаў, і ўсе гэтыя асобы актыўна абмяркоўваюць зададзены ім парадак дня.

«Атрымліваецца, што гэта абыход дзяржаўнага кантролю. Той самы Навальны звяртаецца праз «youtube» да моладзі, якая можа глядзець гэтыя звароты на смартфонах, планшэтах то-бок для гэтага ўжо не патрэбна прысутнасць на тэлебачанні», – распавядае медыя-аналітык Паўлюк Быкоўскі.

Апрача гэтага, ніякая пастанова мясцовага суда не можа выдаліць ролік з амерыканскага сэрвісу.

Аўтарытарным уладам гэта не падабаецца

Сярод папулярных блогераў з СНД «Kamikadzedead», а таксама журналіст Анатоль Шары, які асвятляе пераважна тэмы, звязаныя з Украінай.

А што ў Беларусі?

Тут на адным з першых месцаў канал «NEXTA». Праўда, пакуль свой твар аўтар не паказвае.

« Я пачаў думаць што трэба стварыць альтэрнатыву нейкую дзяржаўным каналам! Вядома маецца «Белсат», але «Белсат» для больш вузкай аўдыторыі, а я думаў што ствару праект па-расейску, каб людзі з пост савецкай прасторы таксама ведалі, што адбываецца ў Беларусі», – кажа блогер.

Як вынік – амаль 70 тысяч падпісчыкаў і ролікі, якія маюць па некалькі мільёнаў праглядаў.

Паводле суразмоўцы, нашыя суседзі жывуць стэрэатыпамі пра Беларусь. Калі ж бачаць альтэрнатыўную карціну, моцна абураюцца і здзіўляюцца.

Пляцоўка «Youtube» вельмі важаня як камунікацыя з грамадствам і ахоплівае даволі шырокую групу насельніцтва і шмат у чым гэта дае магчымасць дагрукацца да людзей якія неабавязкова цікавяцца палітыкай«, – дадае аўтар каналу «NEXTA».

Палітычных блогераў з Беларусі аб’ядноўвае адна асаблівасць

«Яны не проста сталі папулярнымі на хвалі пратэсту, яны сталі палітычнымі на хвалі пратэстаў! Бо дагэтуль яны займаліся сацыяльнымі праблемамі!», – даводзіць спадар Быкоўскі.

Сярод падобных і канал «Гарантий нет» гомельскага блогера Максіма Філіповіча, а таксама хлопцы з праекту «Роторная жатка». Але самае адметнае на айчынным «Youtube» тое, што людзей якія ўсхваляюць улады або кажуць, што ў Беларусі ўсё добра, папросту няма.

Стаўце лайкі ды падпісвайцеся і на наш канал!

Кірыл Смяглікаў, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары