Бізнес на хворых дзецях


Магілёўскі завод «Кронашпан» зладзіў грамадскае абмеркаванне. Вось толькі найбольш зацікаўленых – не запрасілі.

Жыхары суседніх паселішчаў даведаліся пра падзею з газетаў і ўсё ж прыйшлі паслухаць, як, на думку адмыслоўцаў з прадпрыемства, прадпрыемства ўплывае на навакольнае асяроддзе.