Безвыніковы Мэмфіс для Мірнага


Максім Мірны і Трыт Г’юі не змаглі пераадолець стартавага кола тэніснага турніру ў амерыканскім Мэмфісе. У сваім першым матчы парнага разраду беларуска-філіпінскі дуэт саступіў у двух сэтах 6:7, 4:6 гаспадарам корту Тэйлару Фрыцу і Раяну Гэрысану.

Чарговы гульнёвы дзень у НХЛ  стаў багаты на закінутыя шайбы. Рэкардсмен туру – двубой, у якім «Бостан» прымаў «Лос-Анджэлес»: тут было 11 узяццяў брамы. Сустрэча зусім не заладзілася ў гаспадароў, якія здолелі закінуць суперніку дзве шайбы, а прапусцілі ажно 9.

Паскаль Вэрляйн, дзейны чэмпіён нямецкай  гонкавай серыі кодаўбавых аўтаў ДТМ, як мінімум наступны сезон правядзе ў «Формуле-1». Сёння ён падпісаў кантракт са стайняю «Мэнар Рэйсінг». Імя другога пілота брытанскай каманды пакуль не абвяшчаюць.