«Белсат» натхніў лоеўцаў на праўду


Сталіца міліцэйскай сваволі. Гэтак выпадае назваць мястэчка Лоеў, што на Гомельшчыне. Шмат гадоў людзі жылі ў страху ды моўчкі зносілі жорсткія злоўжыванні. Цяпер падзяліліся сваймі бедамі з незалежнымі медыямі. Цярплівасць людзей скончылася пасля таго, як месяц таму міліцыя брутальна затрымала журналістаў «Белсату», якія рабілі рэпартаж аб беднасці ў Лоеве.