Беларусы прадставілі сваю культуру на свяце ў Варшаве


Варшаўскі міжнародны фестываль збірае дзясяткі краінаў, якія ладзяць свята пахаў, смакаў, а таксама распавядаюць пра культуры сваіх народаў. Мэта – не толькі паказаць, але і закахаць у свае краіны.

Беларускі стэнд на свяце атрымаўся па-сапраўднаму народным – яго арганізоўвалі самі беларусы, дапамагалі з розных куткоў свету, кажа Уладзімір Кобец з «Беларускага дому ў Варшаве». Амбасада Беларусі ніякае дапамогі не аказвала, у той час як іншыя амбасады бралі ўдзел у імпрэзе.