Аб'ектыў 14.02.2018 Беларускія атлеты прапусцілі 6-ы дзень Алімпіяды


Без удзелу беларускіх спартоўцаў прайшоў чарговы дзень спаборніцтваў на Зімовай алімпіядзе, а ўсяго сёння разгулялі толькі 4 камплекты ўзнагародаў.

Праз дрэнныя ўмовы надвор’я, а, дакладней, праз ураганны вецер былі адмененыя: індывідуальная жаночая гонка ў біятлоне, а таксама старты ў гарналыжніц. Не выйшла на старт у канькабежным спорце наша Таццяна Міхайлава. Трэнеры палічылі, што ёй лепш не бегчы тысячу кіламетраў, а сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да масавага старту, дзе выступіць яшчэ адная беларуска Марына Зуева.

Тым часам у канькабежцаў на кіламетры золата ў галандкі Ёр’ен Тэр Морс, фрыстайл, хаф-пайп – першае месца ў амерыканца Шона Ўайта, лыжнае двуборства: трамплін плюс 10 кіламетраў – перамога ў немца Эрыка Фрэнцэля. У санным спорце сярод мужчынскіх двоек золата ў Нямеччыны, якая мае ў сваім актыве 12 медалёў і ўзначальвае агульнакамандавы залік. Другое месца ў каманды Нідэрландаў, замыкае тройку ЗША.

Хакейная зборная атлетаў з Расеі ў сваім першым матчы саступілі Славаччыне: 2: 3.

На вокладцы – канькабежац Віталь Міхайлаў упаў падчас трэнінгу. 14 лютага 2018 года. Пхёнгчанг, Паўднёвая Карэя. Фота – Phil Noble/Reuters/Forum

Глядзі таксама
Каментары