Беларуская рэакцыя на турэцкі путч


Праз пераварот у Турцыі беларусы не адмяняюць свае канікулы.

МЗС паведамляе, што інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма, і раіць тым, хто застаецца ў краіне, захоўваць спакой і не пакідаць месцаў перабывання. Тых жа, хто толькі збіраецца туды, МЗС заклікае ўстрымацца ад вандроўкі. «Белавія» прапануе памяняць або вярнуць квіткі Менск – Стамбул – Менск без дадатковай аплаты. Але беларусы не спяшаюцца адмяняць адпачынак.