Беларуска заваявала першае золата Паралімпіяды


Паралімпіяда

Першы залаты медаль у скарбонцы беларускай дружыны на Паралімпіядзе ў Пхёнгчхангу. Яго ўзяла нашая Святлана Саханенка, якая заняла першы радок у лыжнай гонцы на 15 кіламетраў сярод спартовак з парушэннем зроку.

Для Святланы гэта ўжо другая ўзнагарода на Гульнях, раней яна займела бронзу ў біятлонным спрынце. Таксама сёння другую сваю срэбную медаль на Паралімпіядзе заваяваў і наш Юрый Голуб, дадаўшы да другога месца ў біятлоннай спрынтарскай гонцы яшчэ і такі ж вынік у лыжнай гонцы на 20 кіламетраў у катэгорыі спартоўцаў з парушэннем зроку. У агульнакамандавым заліку Гульняў мы маем 6 узнагародаў (адно золата, тры срэбры і адну бронзу) і размяшчаемся на 9-м радку. Лідаруюць ЗША (15 медалёў), услед за амерыканцамі крочаць французы (9 узнагародаў), замыкаюць тройку нашыя суседзі ўкраінцы (у іх таксама 9 медалёў, аднак у «трохкаляровых» больш на адно срэбра).

Тэніс

Корты тэніснага турніру ў Індыян-Ўэлзе ў жаночым адзіночным разрадзе ў адзін дзень пакідаюць адразу дзве беларускі. Спачатку нашая Арына Сабаленка ў матчы 1/16 фіналу без варыянтаў у двух сэтах з аднолькавымі 2:6 саступіла чэшцы Маркеце Вондраўшавай.

Футбол

Цікавым і галявым выдаўся матч 26-га туру ў нямецкай Бундэслізе паміж камандамі з верхняй часткі турнірнай табліцы: «Барусіяй» з Дортмунду і «Айнтрахтам». Нават нягледзячы на апошнія не вельмі станоўчыя вынікі, дортмундцы адпраўляюць у накаўт свайго прамога канкурэнта.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Vladimir Smirnov / TASS / Forum