Беларусазнаўцы з усяго свету сабраліся ў Варшаве


Гісторыя, культура, палітыка і філалогія. У Варшаве праходзіць Сёмы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. На гэтую вялікую навуковую падзею маюць прыехаць каля 500 чалавек з усяго свету.

Імпрэза закранае вельмі шырокі спектр беларусазнаўства

У гэтым панятку змяшчаюцца як мінуўшчына, гэтак і будучыня. Апроч гэтага, Кангрэс – гэта выдатная пляцоўка для абмену ідэямі, запачаткавання новых даследаванняў.

Між тым, зацікаўленасць з кожным годам сапраўды расце.

За мяжою хапае навукоўцаў, якія займаюцца Беларуссю

«Я прэзентую якраз галоўныя тэзісы сваёй будучай дысертацыі кандыдацкай. Чытаю пра параўнанне прозы Яна Баршчэўскага – беларускага пісьменніка 19 стагоддзя, і нашага рамантыка Густава Адольфа Бэккера», – дзеліцца паэтка з Іспаніі Анхэля Эспіноса.

Сёлетні кангрэс – пад знакам пяцісотгоддзя выдання Скарынаўскай Бібліі

Не зважаючы на даўнасць падзеяў, навукоўцы ўвесь час адкрываюць новыя факты пра першадрукара – летась выявілася, што Францішак Скарына мог быць сакратаром пры дацкім каралі, а на старонках Бібліі былі зашыфраваныя твары нашых арыстакратаў і Скарынавых сваякоў.

Не толькі светлыя старонкі гісторыі робяцца нагодамі для дыскусіяў

100-годдзе Кастрычніцкага перавароту ў Расеі, якое, хутчэй за ўсё, з помпаю будуць адзначаць улады Беларусі, ацэньваецца навукоўцамі зусім не станоўча.

Кожны год Кангрэс даследчыкаў Беларусі мае акадэмічнага партнёра. Раней такой установай быў Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне, сёлета – варшаўскі Collegium Civitas. Арганізатары спадзяюцца, што некалі імпрэза адбудзецца ў Беларусі. Ці магчыма наладзіць свабодную ад ідэалогіі дыскусію ў якім-небудзь беларускім універсітэце – пытанне адкрытае.

Вітаўт Сіўчык, «Белсат»