Беларусь – чэмпіён па дэвальвацыі


Сярод краінаў СНД наша краіна першая па абясцэньванні нацыянальнай валюты. Лідарства несуцяшальнае, але стабільнае цягам першых двух месяцаў года. Эканамісты лічаць – і не вераць вачам: за студзень-люты айчынная валюта абясцэнілася да долара больш як на 15 %.