БАЖ узнагародзіў журналістаў за «Вольнае слова»


Як студэнты і выкладчыкі стваралі масоўку для малітвы Лукашэнкі. На якія бясчынствы здольная беларуская міліцыя. Як кахае 18-цігадовая дзяўчына, хворая на рак. Гэта тэмы рэпартажаў журналістаў, якія атрымалі ўзнагароды на прэміі «Вольнае слова» ад Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сярод лаўрэатаў і журналісты нашага тэлеканалу.