БАТЭ-БДУ: прага чэмпіёнства


На валейбольным мужчынскім Чэмпіянаце Беларусі барысаўскі БАТЭ-БДУ ўсцяж марыць не толькі пра чэмпіёнства, але і пра, нарэшце, заваяванне Кубку краіны. Зрэшты – апошняе ў марах, а пакуль лідарства ў найвышэйшай лізе рэгулярнага сезону.

«У нас яшчэ адсоткаў 70 ад таго, што мы жадаем бачыць і ад таго, што мы можам. У плане выніку – так, у плане гульні ёсць яшчэ невялікія праблемы, ёсць недапрацоўкі тэхнічнага характару, тактычнага» — кажа Сяргей Часнавіцкі — галоўны трэнер каманды

У гэтым сезоне ў нас шмат маладых гульцоў і мэты стаяць такія, каб нагуляць іх за гэты сезон, каб хлопцы адчулі, што яны могуць паказаць на ўзроўні Чэмпіянату Беларусі.