Аб'ектыў 09.03.2018 Азаранка і Сасновіч пераможна крочаць на Індыян-Ўэлзе


Тэніс

Аляксандра Сасновіч у другім коле тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе. Беларуска, 49-ая ракетка свету, правяла вельмі цяжкі двубой супраць полькі Магды Лінэтэ, які працягваўся ажно тры гадзіны. У выніку спартоўкі згулялі тры сэты, два з якіх скончыліся на тайбрэйку, а лічбы на табло 5:7, 7:6, 7:6.

Пасля доўгага перапынку вярнулася сёння ў тур Вікторыя Азаранка. На старце гэтага турніру нашая суайчынніца, якая цяпер толькі 204-ая ў планетарным спісе, сустракалася з 70-ай у рэйтынгу ВТА брытанкай Гізэр Ўотсан. Першы сэт Віка пачала вельмі актыўна і давяла лік да 5:1, а потым суперніца перахапіла ініцыятыву і амаль зраўняла лічбы. Аднак беларуска ўзяла чужую падачу, а з ёю і сэт, 6:4. Другая партыя склалася крыху лягчэй для Азаранкі, якая яе пакінула за сабою – 6:2. У другім раўндзе турніру Вікторыя згуляе з дзейнай чэмпіёнкаю «US Open», 12-ай ракеткаю свету гаспадыняй кортаў Слоўн Стывэнз.

Былая першая ракетка свету Сэрына Ўільямз таксама ўжо ў гульні, і сёння ў першым коле ў Індыян-Ўэлзе за адну гадзіну і 32 хвіліны перамагла казахстанку Зарыну Дыяс 7:5, 6:3. Наступнай суперніцай Ўільямз будзе галандка Кікі Бэртэнс.

Футбол

На футбольных палях Старога Свету былі згуляныя першыя матчы 1/8-ай фіналу футбольнай Лігі Еўропы. На гэтай стадыі прадстаўленыя адразу чатыры каманды з постсавецкай прасторы, а дакладней, тры з Расеі і адна з Украіны. Пасля стартавых двубояў найлепшы вынік паказала менавіта каманда Аляксандра Хацкевіча.


Менскі футбольны клуб «Крумкачы» адмовіўся ад удзелу ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмну», які меў адбыцца ў нядзелю. Такое рашэнне кіраўніцтва клубу прыняло пасля таго, як «Крумкачам» нашая асацыяцыя адмовіла ў прыёме заяўкі на праходжанне ліцэнзавання ў новым сезоне ў сувязі з рознымі парушэннямі. Таксама на гэтую каманду накладзеная забарона на падпісанне новых гульцоў. Працягваем сачыць за развіццём падзеяў з гэтым клубам, а ў панядзелак тэму абмяркуем у штотыднёвай спартовай праграме.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: bnpparibasopen.com

Глядзі таксама
Каментары