Авіякатастрофа над Калумбіяй – чорны дзень бразільскага футбола


Лайнер з бразільскага Сан-Паўлу разбіўся побач з калумбійскім горадам Мэдэллін. На борце летака быў 81 чалавек, улучаючы гульцоў футбольнай каманды бразільскага клубу «Шапэкоэнсэ». У сераду ў межах Кубка Паўднёвай Амерыкі каманда мелася згуляць супраць калумбійскага «Атлетыка Насьёналь».

Шасцёра ацалелых

Паводле мясцовых медыяў, з месца катастрофы самалёта ў больніцы былі дастаўленыя пяцёра чалавек. Сярод ацалелых – трое футбалістаў «Шапэкоэнсэ».

«Цяпер мы робім усё магчымае разам з усімі муніцыпальнымі службамі. Гэта трагедыя, якую цяжка ўявіць. І, вядома, мы выказваем спачуванне і салідарнасць з семʼямі гульцоў, з усёю Бразіліяй. Гэта ўсё вельмі сумна», – зазначыў Федэрыка Гутʼерэс, мэр калумбійскай сталіцы Мэдэллін.

Свае спачуванні ў сувязі з гібеллю бразільскай футбольнай каманды выказалі і калумбійскія футбольныя заўзятары.

«Мы вельмі засмучаныя, бо вядзецца не пра кашулю каманды, а пра чалавечае жыццё».

«Гэта жудасна. Уявіце сабе, маленькая каманда, прайшла такі складаны шлях і дайшла да фіналу. Тое, што адбылося цяпер, – гэта проста невытлумачальна».

– падзяліліся футбольныя заўзятары.

Самалёт разбіўся прыкладна за 50 кіламетраў ад Мэдэлліну, другім з велічыні горадам Калумбіі. Паводле папярэдніх звестак, у летака скончылася паліва і даляцець да пасадачнай паласы самалёт не здолеў.

У сваю чаргу прэс-служба кампаніі-перавозніка «Эйрплэн» паведаміла, што перад катастрофаю экіпаж казаў пра непаладкі электраабсталявання на борце. У сувязі з катастрофаю ў Бразіліі абвесцілі трохдзённую жалобу.

Аркадзь Несцярэнка, «Белсат», фота: Ройтэрз