Аварыя на маскоўскай чыгунцы: прынамсі 50 пацярпелых


Начное і поўнае драматызму падарожжа цягніком «Масква-Берасце». Паўсотні шпіталізаваных, напужаныя пасажыры і крок да вялікае трагедыі. Адбылося сутыкненне з электравіком. Тры вагоны якога і лакаматыў сышлі з рэек. Беларускі цягнік толькі адправіўся з Масквы.

У выніку начной аварыі на чыгунцы пацярпелі паўсотні чалавек – пад Масквою электравік сутыкнуўся з беларускім пасажырскім цягніком. З рэльсаў сышлі тры вагоны электравіка і лакаматыў, машыністы шпіталізаваныя. Падрабязнасці – у Настассі Храловіч.

Беларускі цягнік «Масква-Берасце» сутыкнуўся з прыгараднай электрычкай непадалёк ад расейскай сталіцы. У выніку аварыі пацярпела больш за паўсотні чалавек, дванаццаць з іх гаспіталізаваныя з траўмамі лёгкай і сярэдняй цяжкасці, у тым ліку – двое грамадзянаў Беларусі.

Ніна Васільеўна, пасажырка цягніка Масква-Берасце:

Вось сусед мой ударыўся, зламаў рабро, быў стук, грохат.

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўначы – цягнік Масква-Берасце стаяў і прапускаў іншыя цягнікі, а электравік, што ехала з Масквы ў Усава, урэзаўся ў цягнік, некаторыя з пасажыраў хацелі выскокваць з электравіка на хаду.

Спачатку з’явілася інфармацыя, што прычынай рэзкага тармажэння стаў п’яны пешаход, які спрабаваў перабегчы пуці.

Аляксандр Захарэвіч, начальнік пасажырскай службы Белчыгункі:

Машыніст электрацягніка экстранна прытармазіў, перадухіляючы наезд на чалавека, пасля гэтага ў яго здарыліся праблемы з тармазамі і ён пачаў каціцца ў адваротны бок.

Але пазней высветлілася, што ніякага пешахода не было: машыністы электравіка спрабавалі падмануць следства. Прадстаўніца следчага камітэту Расеі Святлана Пятрэнка паведаміла, што ў электравіку папросту адмовілі штатныя тармазы, таму давялося ўжыць экстранае тармажэнне. У дачыненні да машыністаў ужо распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту».

Цягнік Масква-Берасце поўным складам прыбыў у Менск са спазненнем на пяць з паловаю гадзінаў. У сталіцы яго сустрэлі медыкі, шасцёра расяянаў накіраваныя ў клінікі Менску.

НХ, «Белсат»