Арына Сабаленка ў Аўстраліі знішчае наймацнейшых праціўнікаў


Тэніс

Як бы ні абвінавачвалі Арыну Сабаленку ў яе ветранасці на корце, калі робіць, часам, непрадказальныя і нелагічныя учынкі, 19-ці гадовая беларуская тэнісістка, здаецца, вельмі шмат працуе над сабою. Ад таго наладзілася стабільнасць, ад таго раз за разам цярпяць ад яе гульні значна вышэйшыя ў рэтынгу тынісісткі.

На турніры ў аўстралійскім Гоўбарце Арына ўжо ў чвэрцьфінале пасля перамогі над лідаркаю пасеву, больш дасведчанай, 28-мі гадовай кітаянкай – 35-й ракеткаю свету Шу Ай Чжан, 7:6, 6:4. Прычым, Арына вяла ў першым сэце 5:2, але дазволіла суперніцы зраўняць вынік – 5:5 і ўжо асаблівае «малайчына» для беларускі, што яна не зламалася, дазволіўшы Чжан так упарта вярнуцца ў гульню і не аддала ёй агульную ініцыятыву. А ў васьмёрцы наймацнейшых Арыну чакае двубой супраць пятай сеянай – украінкі Лесі Цурэнкі.,

Хакей

У новым годзе менскае «Дынама» не прыспешвае коней, каб даць рады, урэшце, уварвацца ў зону плэй-оф. З матчу ў матч «Дынама», праводзячы мінімальныя змены ў складзе, ніяк не прагрэсуе і, правёўшы адну-дзве гульні на ўзроўні, зноў апускаецца да памылак тэхнічных і тактычных з абавязковай няўмелай рэалізацыяй момантаў.


Беларускаму хакею, пры ягоных магчымасцях, цяпер, відаць, дастаткова і інтрыгі нацыянальнай Экстралігі. Дзе, раптам, ажыло «Берасце». Дарма, што пятую запар перамогу атрымала ў гульнях з «Віцебскам», наваполацкім «Хімікам» і «Магілёвам».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum