Апазіцыянеры ў парламенце. Фальсіфікацыя ці дэмакратыя?


Выбары адбыліся з традыцыйна высокай яўкай і згодна з усімі стандартамі – гэта меркаванне ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай. Але незалежныя назіральнікі, уласна як і апазіцыя, ацэньваюць гэтую кампанію зусім інакш. Сёлета мы мелі дачыненне з самай нізкай яўкай за ўсю гісторыю парламенцкіх выбараў – цвердзяць яны. Таму і маніпуляцыі набылі новыя маштабы.