Апазіцыя яднаецца вакол Дня Волі


Ад прадпрымальнікаў да хатніх гаспадыняў, ад пенсіянераў да студэнтаў – абсалютна розныя сацыяльныя групы запрошаныя да ўдзелу ў шэсці і мітынгу 25 сакавіка, прысвечаным Дню Волі. Прыкладам яднання, хаця б на сёння, сталі самыя палітыкі, якія нягледзячы на непаразуменне паміж некаторымі з іх, сёння супольна падалі заяўку на акцыю ў сталічную «вертыкаль».