Апазіцыя рыхтуе Вясну-2016


А пакуль лідар часткі прадпрымальнікаў адмаўляецца ад вулічных пратэстаў, лідары апазіцыі – наадварот, спадзяюцца на гэтак званую Вясну-2016. У тым ліку і з прычыны прадпрымальніцкага крызісу. Сёння ў Менску адбылося спатканне прадстаўнікоў аргкамітэту святкавання Дня Волі 25-га сакавіка. Апазіцыя абяцае змену фармату, грамадзяне ставяць умовы ўдзелу.