Апазіцыя абʼяднаецца ўвесну


Кангрэс дэмакратычных сілаў – ужо ўвесну. Такое рашэнне прыняў аргкамітэт для правядзення сустрэчы падчас свайго першага паседжання. Як заявілі арганізатары, галоўнаю мэтаю сходу мусіць стаць кансалідацыя апазіцыі і прыняцце агульнай стратэгіі. Ці такое магчыма і ці гатовыя беларусы падтрымаць прапановы апанентаў Лукашэнкі?