Апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая гатовая супрацьстаяць уладам


Першая прэсавая канферэнцыя першай кандыдаткі ад апазіцыйнай партыі ў беларускім парламенце за апошнія 12 гадоў. На наступны дзень пасля выбараў Ганна Канапацкая не давала каментароў – партыя пастанаўляла: ці пагаджацца на дэпутацкі мандат ад уладаў, бо, як падкрэсліў лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі, аб прызнанні выбараў гаворкі не вядзецца.