Апакаліпсіс сёння ў Беларусі


На разбурэнне спатрэбілася прыблізна тры хвіліны, аднаўляць жа будуць ні дзень, і ні два. Ажно 335 паселішчаў у Беларусі заставаліся без электрычнасці ў выніку ўрагану. Смерч праляцеў па Віцебшчыне, Меншчыне ды Гарадзеншчыне. Найбольш пацярпеў Шаркаўшчынскі раён.