Аб'ектыў 04.01.2018 Аляксандра Сасновіч вярнула тытул першай ракеткі Беларусі


Тэніс

Аляксандра Сасновіч дасягнула найвышэйшага выніку ў сваёй кар’еры – 65-га месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай Асацыяцыі, паралельна вяртаючы сабе тытул першай ракеткі Беларусі.

Да сённяшняга дня Аляксандра па два разы прабівалася ў паўфіналы турніраў серыі «Іnternational» і Premier і ў гэты чацвер у трэці раз дасягнула чацвёркі наймацнейшых буйнога Premiera турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі, выступаючы ў аўстралійскім Брысбане, прызавы фонд якога – $ 1 млн. Ужо зарабіла сёлета на Зялёным кантыненце $ 54 тыс. і 185 пунктаў у рэйтынг. 4-га студзеня Аляксандра нанесла паразу францужанцы Алізэ Карнэ і ў пятніцу згуляе паўфінал супраць сёмай сеянай Анастасіі Севаставай з Латвіі. А вось Арыне Сабаленцы на турніры ў кітайскім Шэньчжэні не пашанцавала. На ейным шляху ў 1/4-й паўстала першая ракетка свету – румынка Сімона Халеп, якой не спатрэбілася і гадзіны, каб перагуляць беларуску – 6:2, 6:2.

Біятлон

У стартавы дзень чацвёртага этапу Кубка свету па біятлоне, што традыцыйна прымае нямецкі Обэргоф, адбылася толькі спрынтарскай гонка ў жанчын. Добрая хуткасць удалася пераможцы – Анастасіі Кузьміной са Славаччыны, якая і з заходам на штрафное кола здолела апярэдзіць пераследніцу фінку Кайсу Мякярэйнэн больш як на 35 секундаў. Трэцяю фінішавала Вераніка Віткава, для якой і асабіста, і як для прадстаўніцы Чэхіі, гэта першы пʼедэстал у сезоне.

Футбол

Англійская футбольная прэмʼер-ліга закончыла традыцыйны паслякалядны нон-стоп лонданскім дэрбі, у якім «Арсенал» прымаў «Чэлсі» і ў выніку нікому не пашчасціла набраць тры пункты.

Алесь Пуціла, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары