Аб'ектыў 23.03.2018 Аляксандра Сасновіч упершыню згуляла супраць расейскай тэнісісткі


Тэніс

Аляксандра Сасновіч, упершыню ў кар’еры згуляўшы супраць расейскай тэнісісткі Анастасіі Паўлючэнкавай, не стварыла сенсацыі. У тым сэнсе, што Магутная 26-цігадовая нарадзінка Самары, у адрозненне ад беларускі, ужо выгуляла ў карʼеры пяць турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі індывідуальна і ўзяла 11-ць парных тытулаў. Сасновіч пакуль мае нулі ў гэтых паказніках і не сталася перашкодаю для жыхаркі расейкай сталіцы.

Сасновіч саступіла падачу – і першую, і другую, ды абедзве прагуляныя партыі былі не на ейную карысць з аднолькавым лікам 2:6. Толькі другі сэт беларуска забрала сабе – 6:3. Параза ў 1/32-ой фіналу апусціла Аляксандру ў жывым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі на дзве пазіцыі, цяпер яна 48-ая ракетка планеты. Выйшла ў 1/16-ую Вікторыя Азаранка, адолеўшы 14-ую сеяную Мэдысан Кіз са Злучаных Штатаў Амерыкі, згуляўшы поўны толькі першы сэт з вынікам 7:5 на сваю карысць. А ў другой партыі пры выніку 2:0 суперніца адмовілася ад далейшае барацьбы. Далей перад Азаранкаю стаіць 20-ая ракетка турніру – Анастасія Сэвастава з Латвіі. Трэцяя беларуска – Арына Сабаленка – свой матч другога кола гуляе сёння супраць дзявятай сеянай – чэшкі Пэтры Квітавай.

Хакей

Неверагодны і ў розных варыянтах гістарычны атрымаўся пяты матч паўфінальнай серыі Кубка Гагарына паміж ЦСКА і фінскім «Ёкерытам» у Маскве. Гульня доўжылася больш за шэсць гадзінаў і сталася самаю працяглаю ў лізе. Як мяркуюць адмыслоўцы – дзякуючы перш за ўсё бліскучай гульні брамкароў абодвух клубаў – Кары Рэмё, які адхіліў 83-ы кідкі ды набыў эфектыўнасць 98 і восем дзясяткаў адсоткаў, ды Іллі Сарокіна, у якога гэты адсотак меншы на 3 адзінкі.


А беларускай Экстралізе вызначыўся першы фіналіст сезону. Ім стала менскае «Юнацтва», якое выгуляла пяты матч у салігорскага «Шахцёра» з лікам 5:2 на сваёй пляцоўцы і статус фаварыта захавала.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Jayne Kamin-Oncea / USA TODAY Sports / Forum

Глядзі таксама
Каментары