Агляд спартовых навінаў


Футбол

У віхуры апошніх падзеяў, датычных да футбольнага клубу БАТЭ, усё чэмпіёнскае ў клубе прыйшло ў нейкае зніякавелае бязладдзе, агаломшаную збянтэжанасць, нават паніку. Працяглае вырашэнне «Справы Сяргея Верамко», напружаны, нейкі нудна доўгі забег наўздагон лідарам чэмпіянату Беларусі, страта пунктаў у такі важны момант у двубоі з няўдачнікам сезону – наваполацкім «Нафтанам», калі з найрэальнейшых момантаў маглі стварыць і 5… і 7:0, а ў выніку вінаватым аказаўся суддзя.

Шахматы

На камандным чэмпіянаце Еўропы па шахматах у Грэцыі сёння разгульвалі шосты тур. Адкрыты турнір падараваў беларускім хлопцам магчымасць падужацца з добра вядомымі Майклам Эдамзам і Найджэлам Шортам і ўсёй іх камандаю Англіі. Турніры на выспе Крыт – адкрыты і жаночы – складаюцца з дзевяці тураў і праводзяцца паводле швейцарскай сістэмы.

Хакей

Сённяшні матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі для новасібірскай «Сібіры» планаваўся як святочны – з нагоды 55-цігадовага юбілею клубу. Але, на няшчасце, суперніка каляндар падсунуў не такога, што пасаваў бы для ўдалага выніку.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Wolfgang Rattay / Reuters / Forum