Агляд спартовых навінаў


Хакей

Найгучнейшая сенсацыя адбылася на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбаю. Зборная Злучаных Штатаў Амерыкі, якая прыехала на 81-е сусветнае першынство выключна за перамогаю, у чвэрцьфінале раптам саступіла ледзь дыхаючай у адрозненне ад сябе леташняй, калі яна стала срэбнаю прызёркаю – Фінляндыі.

Футбол

Нашыя шчырыя віншаванні заўзятарам, калі такія ёсць у Беларусі, футбольнага клубу «Манака», які, не надта спяшаючыся, надзейна дакрочыў да тытулу чэмпіёна Францыі.

Баскетбол

Таксама гегемоніямі працягвае жыць чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх камандаў. Сем запар чэмпіёнстваў «Горадні-93», чатыры трыумфы сталічнага «Віталюру», і вось дзевяць запар тытулаў у «Цмокаў»,, якія першыя чатыры тытулы выгульвалі пад назваю «Менск-2006».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Wolfgang Rattay / Reuters / Forum