Агляд спартовых навінаў


Хакей

Перамогаю над зборнай Нарвегіі скончылі беларусы свой удзел у чэмпіянаце свету па хакеі. Сёння ў Парыжы калектыў Дэйва Льюіса ў апошні сваім матчы на турніры сустракаўся з камандаю Нарвегіі.

Футбол

У турнірнай табліцы чэмпіянату краіны па футболе ў эліце – новы лідар. Ім стаўся салігорскі «Шахцёр», які ў межах восьмага туру ў гасцях атрымаў валявую вікторыю над «Іслаччу».

Тэніс

На грунтовых кортах Рыму стартаваў тэнісны турнір серыі «Мастэрз», прызавыя якога сёлета складаюць амаль Eur 4,3 млн. Стартавае яго кола пераадолеў шэраг спартоўцаў, сярод якіх Раян Гэрысан, Марын Чылыч, Пабла Куэвас, Дамінік Тым, Аляксандр Звераў, Віктар Троіцкі.

Фота: Grigory Dukor / Reuters / Forum