Агляд спартовых навінаў


Футбол

Трыма матчамі распачаўся сёння восьмы тур першынства краіны па футболе ў найвышэйшай лізе. У нашай сталіцы мясцовае «Дынама» прымала сваіх аднаклубнікаў з Берасця. Сустрэча праходзіла на полі стадыёну «Трактар», а скончылася мінімальнаю перамогаю гаспадароў.

Формула-1

Пілот каманды «Мерседэс» Льюіс Гэмілтан стаўся пераможцам чарговага, пятага этапу чэмпіянату свету ў класе аўтаў «Формулы-1» Гран-пры Іспаніі. Для яго гэта вікторыя сталася другой у сёлетнім сезоне, раней у красавіку ён першынстваваў на Гран-пры Кітаю.

Хакей

Два матчы ўжо былі згуляныя сёння на чэмпіянаце свету па хакеі. У нашай групе Б, якая базуецца ў Парыжы, гаспадары пляцоўкі, французы, далі бой чэхам, аднак у выніку саступілі 2:5. У актэце А, які месціцца ў Кёльне, ЗША разграміла каманду Славаччыны 6:1. Беларусы атрымалі два дні адпачынку, а завершаць турнір у аўторак двубоем з Нарвегіяй.