Агляд спартовых навінаў


Футбол

Барысаўскае БАТЭ і сталічнае «Дынама» давялі свае матчы сёмага туру чэмпіянату краіны па футболе ў эліце да перамог, прычым абодва клубы святкавалі вікторыю з аднолькавым лікам 2:0. Каманда Ермаковіча на сваім полі нанесла паразу «Іслачы».

Мадрыдскі «Рэал» і турынскі «Ювэнтус» паспрачаюцца за галоўны трафей футбольнай Лігі Чэмпіёнаў. «Атлетыка» пасля сухой паразы 0: 3 на «Сант’яга Бэрнабэў» на сваім полі здолеў перамагчы «вяршковых» 2:1, аднак для агульнага поспеху гэтага ім не хапіла.

Хакей

У НХЛ вызначыліся яшчэ два ўдзельнікі паўфінальнай стадыі Кубка Стэнлі. Апошнімі туды пропуск атрымалі «Пітсбург» і «Анагайм». «Дакс» выгулялі ў «Эдмантану» 2:1, а ў супрацьстаянні былі мацнейшыя 4:3. «Ойлерз» у паўфінале Заходняй канферэнцыі пазмагаецца з «Нэшвілам».

Фота: футбольны клуб «Іслач»