Агляд спартовых навінаў


Хакей

Нацыянальная хакейная зборная Беларусі выгуляла заключны перад 81-м чэмпіянатам свету спарынгавы матч, нанёсшы паразу дружыне Францыі на яе пляцоўцы ў з лікам 4:1. Гэтым разам, ужо французы былі актыўнейшыя, зрабіўшы на сем кідкоў больш, у той час, як папярэдні матч выгулялі беларусы ў гэтым паказніку, 49:33.

Дужанні

Тэрміны і месца правядзення чэмпіянату Еўропы па вольным, грэка-рымскім і жаночым дужаннях неаднаразова змяняліся. Напрыканцы 2015-га было пастаноўлена, што ён пройдзе на алімпійскім абʼекце «Айсберг» у Сочы, у снежні 2016-га новым месцам правядзення кантынентальнага першынства абралі сталіцу Сербіі – Бялград і дату – сярэдзіну траўня. Але сёлета кантынентальны форум афіцыйна перанеслі на пачатак траўня і ў іншы сербскі горад – Нові Сад.

Тэніс

Амерыканка Серына Ўільямз узяла ўдзел у «Met Gala» разам са сваім жаніхом Алексісам Аганянам. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі-2017 была апранутая ў зялёную сукенку ад дому Вэрсачэ. І перабывала ў добрым гуморы.

Фота: Equipe de France de Hockey sur Glace