Агляд спартовых навінаў


Хакей

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі з шайбаю Дэіў Льюіс заняў зручную, нават утульную пазіцыю. У інтэрвʼю нашаму дасведчанаму эксперту, журналісту «Прессбола» Вячаславу Федарэнкаву выказаў меркаванне, што ў трох стартавых матчах 81-га чэмпіянату свету супраць Фінляндыі, Чэхіі ды Канады будзе нават цяжэй, чым год таму. Настаўнік рэкламуе цяперашні склад як наймацнейшы за ўвесь час кіравання ім зборнай, але ж і супернікі, паводле Льюіса, слабейшыя не сталі.

Футбол

1 траўня беларускія сродкі масавай інфармацыі паведамлялі пра адстаўку галоўнага трэнера менскага «Дынама» Сяргея Бароўскага ды зняпраўджвалі інфармацыю, ніяк не пацверджаную клубам. А на дзень раней першую паразу ў афіцыйным сезоне зазнаў іншы беларускі настаўнік – Віктар Ганчарэнка.

Бокс

Найбольш яскраваю, папулярнаю і ўдала разрэкламаванаю падзеяй мінулага ўік-энду стаў свайго кшталту гістарычны бой за тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкой вазе паміж нарадзінцам казахстанскага Сяміпалацінску, але грамадзянінам Украіны Уладзімірам Клічком ды маладзейшым на 14 гадоў Энтані Джошуа з Вялікай Брытаніі, які таксама, як і супернік, быў алімпійскім чэмпіёнам, толькі на 16 гадоў пазней. Брытанец у 11-м раўндзе двойчы адправіў Клічко ў накдаўн і рэферы – амерыканец Дэвід Філс прыпыніў бой.

Фота: Ройтэрз