Агляд спартовых навінаў


Футбол

«Шахцёр» з Салігорску ды «Дынамаўцы» Берасця сталі ўдзельнікамі фінальнага матчу Кубка Беларусі па футболе-2017. Гарнякі прабіліся ў вырашальны двубой сёмы раз у сваёй гісторыі і двойчы выгульвалі трафей. Для Берасця гэта толькі другі ўдзел у тытульным матчы. Першы ж свой фінальны раўнд «дынамаўцы» з гораду над Бугам выгулялі ў БАТЭ ў серыі пенальці ў 2007-ым. І пакуль, як бачым, барысаўцам узяць рэванш не ўдалося.

Зазірнем і ў кубкавыя баталіі лідарскіх еўрапейскіх турніраў. Тым больш у Нямеччыне ўсё слабей гуляе «рэкордмайстар» – мюнхенская «Баварыя», якая страціла некалькі неабавязковых пунктаў у Бундэслізе і пазбавілася магчымасці зрабіць імаверны дубль, аддаўшы разыгранне Кубкавага фіналу на адкуп дортмундскай «Барусіі».

Тэніс

Першая ракетка турніру Жаночай тэніснай Асацыяцыі ў нямецкім Штутгарце і другая на планеце Анжэліка Кербэр прагуляла стартавы сэт дэбютнага матчу спаборніцтваў патранажу Поршэ на Радзіме прадстаўніцы Францыі Крысціна Младэнавіч 2:6 і саступіла ў другой партыі.

Фота: dynamo-brest.by